Просмотр отдельного сообщения
Старый 08.10.2012, 00:44   #575
Мроя
Симпатичное привидение
 
Аватар для Мроя
 
Регистрация: 20.09.2005
Адрес: Беларусь
Сообщений: 875
Лайки: 0
Песня о том, как 13 гномов и маг играли в саранчу в норке Бильбо. Навеяно первой главой "Хоббита" и новостью о поваренной книге Бомбура. На мотив песни группы "Крамбамбуля" "Госцi" (или Госьцi).

Панаехала гасцей з іншаземных абласцей...
Не! Няправільна: гасцёў з іншаземных абласцёў.
Вось прыехалі яны - Гэндальф Шэры (маг стары),
Гномаў цэлая арда - прахадзіце, гаспада!
Усе з'явiлiсь на гарбату і на кексiк араматны 1
Да утульнае нары са сваёй сырой гары. 2

Прыпеў:

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці...

Просяць сыру i салату, эля, портэра, гарбаты,
Каву, яблычны пiрог... I каб хто мне дапамог! 3
Ўсе па-рознаму балбочуць, пiва з кексам дружна хочуць,
А ў падвале нехта ўпотай з'еў прыпасы на паўгода.
Просяць госцi дапамогi ў змаганнi з лютым Смогам,
А памiж таго яны просяць ладкi i блiны.

Прыпеў.

Ежу госцi абажаюць, апетыт здаровы маюць,
А цудоўны смачны кекс iм, вiдаць, дэлiкатэс!
...Вось развітвацца ўжо час. Што ж, чакайце ў госці нас, 4
І рыхтуйце там свае гном'i пышкi ды фiле. 5

Прыпеў.

Для незнающих мову:
1 гарбата - чай; 2 утульны - уютный; 3 кава - кофе; 4 развiтвацца - прощаться, чакаць - ждать; 5 рыхтуйце - готовьте
__________________
Мир_и_эль - это не имя, это образ жизни...
Мроя вне форума   Ответить с цитированием
Мроя получил(а) за это сообщение 4 лайков от: